Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Залессе

Алена Фамінічна Раманюк (у дзявоцтве Канавальчук) нарадзілася 26 лютага 1946 г. у в. Мацы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Вёска Мацы знамянальная тым, што дала свету шмат цікавых, адораных, таленавітых людзей, якія дасягнулі значных вышынь у розных галінах дзейнасці, сваёй працай, талентам праславілі родны край, сваю малую радзіму. А. Ф. Раманюк не стала выключэннем.

Уладзімір Андрэевіч Семянюк нарадзіўся 16 лістапада 1940 г. у в. Залессе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацькі былі простыя сяляне, працавалі ў калгасе імя А В. Суворава. У сям’і было трое сыноў, усе змаглі атрымаць добрую адукацыю, заняць высокае становішча ў грамадстве. Старэйшы Пётр стаў вайскоўцам, сярэдні Мікалай быў галоўным аграномам у калгасе, Уладзімір, малодшы з братоў, стаў прафесарам філасофіі. Сястра Марыя працавала настаўніцай у Залескай сярэдняй школе.

Мікалай Васільевіч Церашчук нарадзіўся 16 кастрычніка 1955 г. у весцы Залессе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. У час Вялікай Айчыннай вайны фашысты знішчылі вёску, выгналі людзей. Пасля вызвалення жыхары вярнуліся, пачалі аднаўляць сядзібы.

Мікалай Лявонавіч Вяленка нарадзіўся 6 мая 1898 г. у вёсцы Залессе Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1912 г. скончыў Навагрудскае вучылішча. У 1922–1939 гг. — парабак. З 1939 г. — рабочы саўгаса.